Web Content Viewer (JSR 286)

Actions
Loading...

Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі (ЗЭК бібліятэк Беларусі) з’яўляецца адкрытай сістэмай для тых устаноў Рэспублікі  Беларусь, якія зацікаўлены ў стварэнні і выкарыстанні карпаратыўных інфармацыйных рэсурсаў. Прыняць удзел у яго фарміраванні можа любая арганізацыя, якая мае:

           - электронны каталог, прадстаўлены ў Internet;
           - пратакол Z39.50 ці SRW/SRU, інтэгрыраваны з АБІС бібліятэкі;
           - міжнародны стандартны ідэнтыфікатар ISIL-код
           - ЗЭК бібліятэк Беларусі забяспечвае навігацыю па бібліяграфічных рэсурсах арганізацый-удзельніц.

 

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Сёння фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі налічваюць больш за 9 млн экзэмпляраў дакументаў (друкаваныя выданні, рукапісы, мікракопіі дакументаў, электронныя і іншыя носьбіты інфармацыі), створаных як у Беларусі, так і ў іншых краінах свету больш як на 80 мовах. Бібліятэка мае найбольш поўную ў краіне ўніверсальную калекцыю нацыянальных дакументаў. З’яўляецца базавай арганізацыяй сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі.

Кантакты:

Загадчык аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій

Рысева Жанна Севасцьянаўна

Тэл.: (+375-17) 293 29 31
E-mail: ryseva@nlb.by 

 

Загадчык сектара падтрымкі сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі

Ішуціна Алена Іванаўна

Тэл.: (+375-17) 293 29 78

E-mail: skk@nlb.by

 

 Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі

Фонд бібліятэкі налічвае больш за 4 млн. адзінак. У ім прадстаўлены навуковыя і навукова-папулярныя выданні па ўсіх галінах навукі, на мовах розных краін свету. Гэта кнігі, перыядычныя выданні, выданні, якія працягваюцца і іншыя віды дакументаў на розных носьбітах. Бібліятэка мае таксама значную калекцыю мастацкай літаратуры. З’яўляецца ўдзельнікам сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі.

Кантакты:

 

                Загадчык аддзела навуковай апрацоўкі фондаў
                Каменда Ірына Паўлаўна              
                Тэл.: (+375-17) 294 91 84
                E-mail: oven@kolas.basnet.by

 

Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка

Бібліятэка з’яўляецца рэспубліканскім дэпазітарыем айчыннай і замежнай літаратуры па тэхніцы, тэхналогіі, эканоміцы прамысловасці і сумежных галінах, дзяржаўным сховішчам патэнтнай дакументацыі Рэспублікі Беларусь, нарматыўных дакументаў па стандартызацыі і прамысловых каталогаў. Бібліятэка – удзельнік сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі.

 

Кантакты:

                Загадчык аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій

                Гоманава Алена Васільеўна
                Тэл.: (+375-17) 226 65 03
                E-mail: evg@rlst.org.by

 
                Загадчык аддзела каталагізацыі
                Вашчук Таццяна Мікалаеўна
                Тэл.: (+375-17) 226 65 03
                E-mail: rlst@rlst.org.by

 

Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь

Фонды Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь налічваюць каля 2 млн. адзінак захоўвання. У іх склад уваходзяць кнігі, перыядычныя выданні і выданні, якія працягваюцца, тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты і іншыя віды выданняў на беларускай, рускай і замежных мовах. Па змесце фонд бібліятэкі універсальны, з перавагай літаратуры па праву, эканоміцы, палітыцы, дзяржаўнаму кіраванню, парламентарызму. Бібліятэка - удзельніца сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі.

 

Кантакты:

Загадчык аддзела каталагізацыі дакументаў
Сапунова Таццяна Мікалаеўна

Тэл.: +375 (17) 222-61-01
Е-mail: okd@preslib.org.by

Загадчык аддзела суправаджэння праграмнага забеспячэння

Манько Наталля Леанідаўна
Тэл.: +375 (17) 200-74-66
Е-mail: lib@preslib.org.by, engs@preslib.org.by