Web Content Viewer (JSR 286)

Actions
Loading...

28/02/2018

Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
28 лютага − 4 сакавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіць насычаную праграму на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы: прэзентацыі, заняткі для дзяцей, унікальныя кніжныя экспанаты.

23/02/2018

23 Лютага!
Дарагія мужчыны! Віншуем вас са святам! Жадаем мірнага неба над галавой, бадзёрасці духу і веры ў сябе! Няхай у кожнага з вас будзе моцны і надзейны тыл! Шчасця і здароўя вам!

06/02/2018

Семінары-трэнінгі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі
30-31 студзеня 2018 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі прайшлі семінары-трэнінгі для выкладчыкаў кафедры інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»

26/12/2017

Шчаслівага Новага года!
З Годам Новым Вас віншуем, шчасця, радасці жадаем, міру, пяшчоты, дабра і душэўнага цяпла!

04/12/2017

Увага!
У дакумент Метадычныя рашэнні па фарміраванні аўтарытэтных запісаў унесены дапаўненні!

21/11/2017

Справаздачна-выбарчая канферэнцыя Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі
28 лістапада 2017 года ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца Справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

03/11/2017

XVI Міжнародная канферэнцыя "Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РИНТИ-2017)"
16 лістапада 2017 года ў АІПІ НАН Беларусі праводзіцца XVI Міжнародная канферэнцыя "Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ-2017)". У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2017/02/14 № 125 канферэнцыя РИНТИ-2017 ўключана ў Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі (п. 24).

14/09/2017

З Днем бібліятэк Беларусі!
Паважаныя супрацоўнікі бібліятэк, пісьменнікі, паэты і ўсе аматары кніг! З радасцю віншуем вас з Днём бібліятэк Беларусі!

04/09/2017

500 гадоў беларускага кнігадрукавання
14–15 верасня 2017 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца міжнародны кангрэс «500 гадоў беларускага кнігадрукавання». Гэта дата мае сусветную значнасць і занесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. У рамках міжнароднага кангрэса пройдзе святкаванне 95-годдзя з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

25/08/2017

УВАГА!
У дакуменце "Метадычныя рашэнні па фарміраванні аўтарытэтных запісаў" адбыліся змены!

<<<...8910>>>