Гiсторыя пошуку уваход / рэгiстрацыя
по-русски / in English
Пашыраны пошук Дапамога па пошуку
  • Галоўная
  • Аб праекце
  • Навiны
  • Удзельнiкi
  • Карпаратыўная каталагiзацыя
  • Базавы пошук
  • Extended Search
  • Profile
  • Прагляд БЗ
  • Рэгiстрацыя
  • Дапамога па пошуку
  • Навiны
  • Стварыць навiну
  • NewsDetails currently selected
{}

Z7_3I96H802I89V00A8GD3JP43KH3

Web Content Viewer (JSR 286)

Actions
  • ${title}
Loading...
26/11/2013

Круглы стол "Даследаванне правененцый у Беларусі"

27 лістапада а 10-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх) адбудзецца круглы стол “Даследаванне правененцый у Беларусі”.

27 лістапада а 10-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх) адбудзецца круглы стол “Даследаванне правененцый у Беларусі”.

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і камітэт па ахове кніжных помнікаў Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

Даследаванне тысячагадовай гісторыі раскіданых па свеце беларускіх кнігазбораў – адна з няпростых задач беларускага кнігазнаўства, бо ў большасці выпадкаў гісторыя кнігазбораў – гэта гісторыя іх разбурэння і знікнення. Цяжкасці ўзнікаюць і па прычыне таго, што значныя рэшткі гістарычных кнігазбораў, якія захаваліся і прадаўжаюць заставацца сведкамі свайго часу, да нашых дзён недастаткова даследуюцца беларускімі вучонымі. Правененцыі – гэта тыя пазнакі, якія ўказваюць на прыналежнасць кнігі да прыватнай асобы альбо арганізацыі, робяць кожны асобнік выдання ўнікальным, нясуць багатую гістарычную і фактаграфічную інфармацыю. Правененцыйныя даследаванні служаць справе рэканструкцыі беларускіх кнігазбораў і іх вывучэнню, а таксама звязваюць у адзінае цэлае культурную прастору Беларусі і суседніх народаў.

Мэта круглага стала: абмен вопытам, абмеркаванне праблем і выпрацоўка магчымасцей актывізацыі і ўдасканалення даследаванняў правененцый.

Для ўдзелу запрашаюцца навукоўцы і спецыялісты бібліятэк, музеяў і архіваў, навуковых і адукацыйных устаноў Беларусі.

 

 





  • Зараз на сайце  Карыстальнiкаў: 0,  Гасцей: 402
  • © 2013, ЗЭК бiблiятэк Беларусi
${nls.Theme:theme_complementary_content:xml}