Web Content Viewer (JSR 286)

Actions
Loading...
Сістэма карпаратыўнай каталагізацыі

BELMARC

Міжнародны стандартны ідэнтыфікатар ISIL

Сістэма карпаратыўнай каталагізацыі


Сістэма карпаратыўнай каталагізацыі (СКК) араганізавана ў мэтах каардынацыі і кааперацыі дзейнасці бібліятэк і інфармацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь па стварэнні і вядзенні нацыянальнай сістэмы каталагізацыі дакументаў. Удзельнікі на карпаратыўнай аснове ствараюць бібліяграфічныя запісы для нацыянальнага зводнага каталога.

СКК з’яўляецца адкрытай для тых устаноў Рэспублікі  Беларусь, якія зацікаўлены ў стварэнні і выкарыстанні карпаратыўных інфармацыйных рэсурсаў.

Галоўнай умовай для ўваходжання ў СКК з’яўляецца выкарыстанне тэхналогіі фарміравання запісаў у нацыянальных камунікатыўных машыначытальных фарматах BELMARC, BELMARC/Authorities і выкарыстанне ISIL-кода міжнароднага стандартнага ідэнтыфікатара.