Web Content Viewer (JSR 286)
- ${title}
|
Міжнародны стандартны ідэнтыфікатар ISILУ Рэспубліцы Беларусь пачалося ўкараненне ISIL-кода – міжнароднага стандартнага ідэнтыфікатара для бібліятэк і іншых арганізацый, якія ствараюць рэсурсы і аказваюць інфармацыйныя паслугі. ISIL-код прадстаўлены ў стандарце ISO 15511 як інструмент інтэграцыі арганізацый у адзіную сусветную сістэму абмену інфармацыяй. ISIL-код прызначаны для ідэнтыфікацыі бібліятэк і арганізацый з мэтай спрашчэння доступу да іх запісаў, дакументаў і паслуг. ISIL-код з’яўляецца ідэнтыфікатарам пераменнай даўжыні, разлічаным на 12 сімвалаў, такіх як арабскія лічбы (ад 0 да 9), літары лацінскага алфавіта і спецыяльныя знакі (касая рыса, злучок, двукроп’е). У цэлым ISIL-код складаецца з двух раздзеленых злучком кампанентаў: кода краіны, які абазначаецца спалучэннем дзвюх літар лацінскага алфавіта і ідэнтыфікатара бібліятэкі, прадстаўленага ў літарна-лічбавым выражэнні, напрыклад, BY-HM0001. У выпадках, калі ISIL-код напісаны, надрукаваны або візуальна прадстаўлены іншым спосабам, яму павінны папярэднічаць літары ISIL, аддзеленыя ад самога ідэнтыфікатара прабелам: ISIL BY-HM0001. Выкарыстанне ISIL-кода дае магчымасць:
ISIL-код можа быць прысвоены любой бібліятэцы або арганізацыі, якая далучана або хоча ўвайсці ў міжнародную бібліятэчную сістэму абмену інфармацыяй, або міжнародны кнігагандаль. Прысвоены ISIL-код будзе забяспечваць ідэнтыфікацыю арганізацыі на працягу ўсяго яе існавання. У міжнародным маштабе рэгістрацыяй і падтрымкай ISIL займаецца агенцтва Danish Agency for Libraries and Media. Яго роля заключаецца ў прапагандзе і кантролі выкарыстання ISIL-кодаў, інфармацыйным забеспячэнні нацыянальных агенцтваў па рэгістрацыі і падтрымцы ISIL-кодаў. У Рэспубліцы Беларусь прысваенне і адміністраванне ISIL-кода ажыццяўляецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, якая ў снежні 2009 года была зарэгістравана ў якасці Нацыянальнага агенцтва ISIL-кодаў у Беларусі. Кансультант па пытаннях атрымання ISIL-кодаў: Тэл.: (+375-17) 293 29 78 E-mail: skk@nlb.by Структура ISIL-кодаў у Рэспубліцы Беларусь Працэдура атрымання ISIL-кода ў Республіцы Беларусь Спіс бібліятэк/арганізацый Беларусі і іх ISIL-кодаў
|