Гiсторыя пошуку уваход / рэгiстрацыя
по-русски / in English
Пашыраны пошук Дапамога па пошуку
  • Галоўная
  • Аб праекце
  • Навiны
  • Удзельнiкi
  • Карпаратыўная каталагiзацыя currently selected
  • Базавы пошук
  • Extended Search
  • Profile
  • Прагляд БЗ
  • Рэгiстрацыя
  • Дапамога па пошуку
  • Навiны
  • Стварыць навiну
  • NewsDetails
{"Z7_3I96H802I875A0A8GR9PEV0847":{"windowState":"normal","portletMode":"view"}}

Z7_3I96H802I875A0A8GR9PEV0847

Web Content Viewer (JSR 286)

Actions
  • ${title}
Loading...
Сістэма карпаратыўнай каталагізацыі

BELMARC

Міжнародны стандартны ідэнтыфікатар ISIL

Міжнародны стандартны ідэнтыфікатар ISIL


У Рэспубліцы Беларусь пачалося ўкараненне ISIL-кода – міжнароднага стандартнага ідэнтыфікатара для бібліятэк і іншых арганізацый, якія ствараюць рэсурсы і аказваюць інфармацыйныя паслугі. ISIL-код прадстаўлены ў стандарце ISO 15511 як інструмент інтэграцыі арганізацый у адзіную сусветную сістэму абмену інфармацыяй. ISIL-код прызначаны для ідэнтыфікацыі бібліятэк і арганізацый з мэтай спрашчэння доступу да іх запісаў, дакументаў і паслуг.

ISIL-код з’яўляецца ідэнтыфікатарам пераменнай даўжыні, разлічаным на 12 сімвалаў, такіх як арабскія лічбы (ад 0 да 9), літары лацінскага алфавіта і спецыяльныя знакі (касая рыса, злучок, двукроп’е). У цэлым ISIL-код складаецца з двух раздзеленых злучком кампанентаў: кода краіны, які абазначаецца спалучэннем дзвюх літар лацінскага алфавіта і ідэнтыфікатара бібліятэкі, прадстаўленага ў літарна-лічбавым выражэнні, напрыклад, BY-HM0001. У выпадках, калі ISIL-код напісаны, надрукаваны або візуальна прадстаўлены іншым спосабам, яму павінны папярэднічаць літары ISIL, аддзеленыя ад самога ідэнтыфікатара прабелам: ISIL BY-HM0001.

Выкарыстанне ISIL-кода дае магчымасць:

  • усталявання сувязі з выдаўцамі і іх пастаўшчыкамі на нацыянальным і міжнародным узроўнях;
  • выдачы/атрымання дакументаў у часовае карыстанне па МБА і ММБА;
  • удзелу ў фарміраванні нацыянальных і міжнародных каталогаў;
  • падпіскі на бібліятэчныя крыніцы.

ISIL-код можа быць прысвоены любой бібліятэцы або арганізацыі, якая далучана або хоча ўвайсці ў міжнародную бібліятэчную сістэму абмену інфармацыяй, або міжнародны кнігагандаль. Прысвоены ISIL-код будзе забяспечваць ідэнтыфікацыю арганізацыі на працягу ўсяго яе існавання.

У міжнародным маштабе рэгістрацыяй і падтрымкай ISIL займаецца агенцтва Danish Agency for Libraries and Media. Яго роля заключаецца ў прапагандзе і кантролі выкарыстання ISIL-кодаў, інфармацыйным забеспячэнні нацыянальных агенцтваў па рэгістрацыі і падтрымцы ISIL-кодаў. У Рэспубліцы Беларусь прысваенне і адміністраванне ISIL-кода ажыццяўляецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, якая ў снежні 2009 года была зарэгістравана ў якасці Нацыянальнага агенцтва ISIL-кодаў у Беларусі.

Кансультант па пытаннях атрымання ISIL-кодаў:

         Тэл.: (+375-17)  293 29 78
         E-mail: skk@nlb.by

Структура ISIL-кодаў у Рэспубліцы Беларусь

Працэдура атрымання ISIL-кода ў Республіцы Беларусь

Спіс бібліятэк/арганізацый Беларусі і іх ISIL-кодаў 

 


  • Зараз на сайце  Карыстальнiкаў: 0,  Гасцей: 178
  • © 2013, ЗЭК бiблiятэк Беларусi
${nls.Theme:theme_complementary_content:xml}