{"Z7_3I96H802I875A0A8GR9PEV0847":{"windowState":"normal","portletMode":"view"}}
Z7_3I96H802I875A0A8GR9PEV0847
|
|
BELMARC
Паводле загада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 2006 г. № 193 Беларускі камунікатыўны фармат прадстаўлення бібліяграфічных запісаў у машыначытальнай форме (BELMARC) і Беларускі камунікатыўны фармат прадстаўлення аўтарытэтных/нарматыўных запісаў у машыначытальнай форме (BELMARC/Authorities) рэкамендаваныя ў якасці фарматаў абмену бібліяграфічнымі і аўтарытэтнымі запісамі для бібліятэк – удзельніц карпаратыўнай каталагізацыі, а таксама як фарматы захоўвання запісаў у зводным электронным каталогу і нацыянальнай базе даных аўтарытэтных запісаў.
Поўны тэкст фарматаў:
Метадычная дакументацыя па прымяненні фарматаў BELMARC
Поўныя тэксты метадычнай дакументацыі па прымяненні фарматаў BELMARC перадаюцца бібліятэкам Рэспублікі Беларусь бясплатна па пісьму-заяўцы, якое высылаецца на адрас дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” ці па e-mail: belmarc@nlb.by.
Метадычнае суправаджэнне фарматаў BELMARC ажыццяўляецца сектарам развіцця сістэмы фарматаў BELMARC аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Тэл.: (+375-17) 293 29 03 (бібліяграфічныя запісы) Шамко Наталля Антонаўна
Тэл.: (+375-17) 293 29 93 (аўтарытэтныя запісы) Пятроўская Зоя Анатольеўна
|
|
|