Web Content Viewer (JSR 286)

Actions
Loading...
Сістэма карпаратыўнай каталагізацыі

BELMARC

Міжнародны стандартны ідэнтыфікатар ISIL

BELMARC


Паводле загада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 2006 г. № 193 Беларускі камунікатыўны фармат прадстаўлення бібліяграфічных запісаў у машыначытальнай форме (BELMARC) і Беларускі камунікатыўны фармат прадстаўлення аўтарытэтных/нарматыўных запісаў у машыначытальнай форме (BELMARC/Authorities) рэкамендаваныя ў якасці фарматаў абмену бібліяграфічнымі і аўтарытэтнымі запісамі для бібліятэк – удзельніц карпаратыўнай каталагізацыі, а таксама як фарматы захоўвання запісаў у зводным электронным каталогу і нацыянальнай базе даных аўтарытэтных запісаў.

Поўны тэкст фарматаў:

 

Метадычная дакументацыя па прымяненні фарматаў BELMARC

Поўныя тэксты метадычнай дакументацыі па прымяненні фарматаў BELMARC перадаюцца бібліятэкам Рэспублікі Беларусь бясплатна па пісьму-заяўцы, якое высылаецца на адрас дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” ці па e-mail: belmarc@nlb.by.

Метадычнае суправаджэнне фарматаў BELMARC ажыццяўляецца сектарам развіцця сістэмы фарматаў BELMARC аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэл.: (+375-17)  293 29 03 (бібліяграфічныя запісы) Шамко Наталля Антонаўна
E-mail: belmarc@nlb.by
 
Тэл.: (+375-17)  293 29 93 (аўтарытэтныя запісы) Пятроўская Зоя Анатольеўна