Web Content Viewer (JSR 286)
- ${title}
 
 
 | 
 Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі (ЗЭК бібліятэк Беларусі) з’яўляецца адкрытай сістэмай для тых устаноў Рэспублікі Беларусь, якія зацікаўлены ў стварэнні і выкарыстанні карпаратыўных інфармацыйных рэсурсаў. Прыняць удзел у яго фарміраванні можа любая арганізацыя, якая мае:            - электронны каталог, прадстаўлены ў Internet; 
           - пратакол Z39.50 ці SRW/SRU, інтэгрыраваны з АБІС бібліятэкі; 
           - міжнародны стандартны ідэнтыфікатар ISIL-код  
           - ЗЭК бібліятэк Беларусі забяспечвае навігацыю па бібліяграфічных рэсурсах арганізацый-удзельніц. 
 Нацыянальная бібліятэка Беларусі Сёння фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі налічваюць больш за 9 млн экзэмпляраў дакументаў (друкаваныя выданні, рукапісы, мікракопіі дакументаў, электронныя і іншыя носьбіты інфармацыі), створаных як у Беларусі, так і ў іншых краінах свету больш як на 80 мовах. Бібліятэка мае найбольш поўную ў краіне ўніверсальную калекцыю нацыянальных дакументаў. З’яўляецца базавай арганізацыяй сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі. Кантакты: Загадчык аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Рысева Жанна Севасцьянаўна Тэл.: (+375-17) 293 29 31 
 Загадчык сектара падтрымкі сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі Ішуціна Алена Іванаўна Тэл.: (+375-17) 293 29 78 E-mail: skk@nlb.by 
 Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі Фонд бібліятэкі налічвае больш за 4 млн. адзінак. У ім прадстаўлены навуковыя і навукова-папулярныя выданні па ўсіх галінах навукі, на мовах розных краін свету. Гэта кнігі, перыядычныя выданні, выданні, якія працягваюцца і іншыя віды дакументаў на розных носьбітах. Бібліятэка мае таксама значную калекцыю мастацкай літаратуры. З’яўляецца ўдзельнікам сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі. Кантакты: 
                 Загадчык аддзела навуковай апрацоўкі фондаў 
                Каменда Ірына Паўлаўна               
 Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Бібліятэка з’яўляецца рэспубліканскім дэпазітарыем айчыннай і замежнай літаратуры па тэхніцы, тэхналогіі, эканоміцы прамысловасці і сумежных галінах, дзяржаўным сховішчам патэнтнай дакументацыі Рэспублікі Беларусь, нарматыўных дакументаў па стандартызацыі і прамысловых каталогаў. Бібліятэка – удзельнік сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі. 
 Кантакты: Загадчык аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій                 Гоманава Алена Васільеўна 
                Загадчык аддзела каталагізацыі 
                Вашчук Таццяна Мікалаеўна 
                Тэл.: (+375-17) 226 65 03 
                E-mail: rlst@rlst.org.by 
 Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь Фонды Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь налічваюць каля 2 млн. адзінак захоўвання. У іх склад уваходзяць кнігі, перыядычныя выданні і выданні, якія працягваюцца, тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты і іншыя віды выданняў на беларускай, рускай і замежных мовах. Па змесце фонд бібліятэкі універсальны, з перавагай літаратуры па праву, эканоміцы, палітыцы, дзяржаўнаму кіраванню, парламентарызму. Бібліятэка - удзельніца сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі. 
 Кантакты: Загадчык аддзела каталагізацыі дакументаў Загадчык аддзела суправаджэння праграмнага забеспячэння Манько Наталля Леанідаўна  |