Web Content Viewer (JSR 286)

Actions
Loading...

22/02/2019

Віншуем з Днём абаронцаў Айчыны!
Дарагія абаронцы Айчыны! Віншуем вас з гэтым асаблівым лютаўскім днём! Няхай усе перашкоды на вашым шляху растануць, як снег вясной. Здароўя, невычэрпнай энергіі і дабрабыту!

26/12/2018

Шчаслівага Новага года!
Хай наступны год будзе насычаны новымі планамі, творчымі ідэямі, добрымі навінамі і фінансавымі поспехамі!

26/12/2018

Паважаныя карыстальнікі!
4 верасня 2018 г. да рэгіянальнага зводнагаэлектроннага каталога (РЗЭК) бібліятэк Гродзенскай вобласці была падключана Дзяржаўная установа культуры «Свіслацкая раённая бібліятэка».

22/10/2018

Прэзентацыйная пляцоўка і мiтап для спецыялістаў, прысвечаныя стварэнню РЗЭК бібліятэк Беларусі
18 кастрычніка 2018 года ў рамках V Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя стварэнню рэгіянальных зводных электронных каталогаў бібліятэк Рэспублікі Беларусь.

05/10/2018

Семінар-практыкум Рэгіянальны зводны электронны каталог (РЗЭК): тэхналогія работы, асаблівасці стварэння бібліяграфічных запісаў
У сувязі з пачаткам работ па стварэнні рэгіянальнага зводнага электроннага каталога (РЗЭК) бібліятэк Магілёўскай вобласці 3 кастрычніка 2018 года прайшоў семінар-практыкум "Рэгіянальны зводны электронны каталог (РЗЭК): тэхналогія работы, асаблівасці стварэння бібліяграфічных запісаў" на базе ўстановы культуры "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна"

19/09/2018

V Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры»
18-19 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца V Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры». Галоўная тэма форуму ў гэтым годзе - "Камфортнае асяроддзе бібліятэк: новыя тэхналагічныя і матэрыяльна-тэхнічныя рашэнні».

17/09/2018

Рэгіянальны зводны электронны каталог Гомельскай вобласці
17 верасня 2018 г. да рэгіянальнага зводнага электроннага каталога (РЗЭК) бібліятэк Гомельскай вобласці была далучана Дзяржаўная ўстанова культуры «Мазырская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».

13/09/2018

За 15 верасня - Дзень бібліятэк Беларусі!
Сардэчна віншуем усіх са святам! Жадаем прафесійных дасягненняў і асабістых перамог, невычэрпнай энергіі, душэўнай гармоніі і фінансавага дабрабыту!

03/09/2018

Рэгіянальны зводны электронны каталог бібліятэк Магілеўскай вобласці
З мэтай фарміравання адзінай інфармацыйнай бібліятэчнай прасторы рэспублікі і адлюстравання ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі інфармацыйных бібліятэчных рэсурсаў усёй краіны ствараюцца Рэгіянальныя зводныя электронныя каталогі (РЗЭКі) ва ўсіх абласцях Рэспублікі Беларусь.

31/08/2018

Х Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў і спецыялістаў
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў (факультэтам інфармацыйна-дакументных камунікацый) і пры падтрымцы Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі праводзяць 27-28 лістапада 2018 года Х Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю маладых вучоных і спецыялістаў «Бібліятэка ў XXI стагоддзі: лічбавая рэальнасць».

<<<...789...>>>